Расіяне абстралялі супермаркет у Канстанцінаўцы на Данеччыне, ёсць загінулыя
![Абстрэл Канстанцінаўкі 9 жніўня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/danieck-0908.jpg.webp?itok=LPawQm3w)
Абстрэл Канстанцінаўкі 9 жніўня / Данецкая АВА
9 жніўня расійскія войскі са ствольнай артылерыі абстралялі горад Канстанцінаўка Данецкай вобласці, пацэліўшы ў супермаркет, перадае hromadske.ua.
14 чалавек загінулі, больш за 40 атрымалі раненні.
На месцы працуюць паліцыя, ратавальнікі, медыкі і ўсе адказныя службы. Канчатковыя наступствы абстрэлу яшчэ высвятляюцца.
![Расіяне абстралялі супермаркет у Канстанцінаўцы на Данеччыне, ёсць загінулыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/danieck-0908-2.jpg.webp?itok=9utNIE52)
Абстрэл Канстанцінаўкі 9 жніўня / Данецкая АВА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.