Спёка вяртаецца: у нядзелю будзе да +32
![Спёка вяртаецца: у нядзелю будзе да +32](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/spioka_zelvaby.jpg.webp?itok=5y9TUO8X)
У бліжэйшыя суткі, 30 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў.
Вецер прагназуецца заходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла. Удзень па краіне будзе 22-28 цяпла, а на паўднёвым захадзе месцамі чакаецца ад 29 да 32 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.