Вы тут

Спынялася "Магілёўхімвалакно", прычына высвятляецца

Прычына здарэння высвятляецца / Ілюстрацыйнае фота sb.by

14 студзеня спынялася "Магілёўхімвалакно". Як паведамляюць ратавальнікі, прадпрыемства не працавала 5-10 хвілін. Прычына спынення невядомая, яна высвятляецца. Працу "Магілёўхімвалакна" аднавілі.

У пятніцу Магілёўшчыну закранула стыхія — моцны вецер, які ламае дрэвы, пашкоджвае дахі і лініі электраперадач. Без электрычнасці застаўся Быхаўскі раён. На 35 хвілін спыняўся пасажырскі цягнік Магілёў — Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.