Вы тут

Быхаўскі раён цалкам застаўся без электрычнасці

Ліквідацыя наступстваў стыхіі / МНС

З-за стыхіі (моцнага ветру), якая абрынулася ў пятніцу на Беларусь, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці цалкам застаўся без электрычнасці, паведамляюць ратавальнікі. Ідуць аднаўленыя працы. Установы аховы здароўя, у тым ліку цэнтральная раённая бальніца, атрымліваюць электраэнергію з рэзервовых крыніц.

Прэс-служба МНС дадае, што ў Быхаўскім раёне былі пашкоджаны тры электрычныя лініі.

"Белэнерга" паведамляе, што на аднаўленчых працах па краіне задзейнічаны 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Электрычнасць знікла ў паўтысячы населеных пунктаў. Моцны вецер, які панаваў на Гродзеншчыне і Міншчыне, у другой палове дня абрынуўся на Магілёўшчыну і Гомельшчыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.