Спынілі справу Міраслава Лазоўскага “аб зброі ў багажніку”
![Спынілі справу Міраслава Лазоўскага “аб зброі ў багажніку”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/lazouski.jpg.webp?itok=x4xcX_lE)
Следчы камітэт спыніў справу аб незаконным захоўванні зброі ў дачыненні Міраслава Лазоўскага. Ён быў адным з затрыманых па справе “Белага легіёну”. На наступны дзень пасля затрымання, якое адбылося 21 сакавіка 2017 года, праваахоўнікі зладзілі ператрус у машыне Лазоўскага і нібыта знайшлі там аўтамат з баявымі патронамі. Гэты “арсенал зброі” паказалі па дзяржаўных тэлеканалах, нагадвае Радыё Свабода.
27 лістапада 2017 года быў спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы “Белага легіёну”. Але што да абвінавачванняў у незаконным захаванні зброі, тады справу не закрылі.
Міраслаў Лазоўскі мае азнаёміцца з дакументамі і высветліць, адкуль узяўся гэты аўтамат.