Вы тут

Спыніць Пуціна і прагнаць Лукашэнку — антываенны план навукоўцаў. Стрым

Таццяна Шчытцова / скрыншот

З беларускіх ВНУ працягваюць звальняць выкладчыкаў за грамадзянскую пазіцыю. Некаторыя кажуць пра гэта гучна і падтрымліваюць калег, іншыя моўчкі працуюць, робячы выгляд, што нічога не адбываецца. 

Тым часам у інтэрнэце стартаваў вялікі міжнародны марафон, падчас якога навукоўцы з усяго свету звяртаюцца да грамадства з ідэямі пра тое, як спыніць вайну ва Украіне. 

Якія прапановы агучваюць спікеры? Ці шмат беларускіх вучоных далучылася да гэтай ініцыятывы і дзе астатнія? Ці можна казаць, што навукоўцы падключыліся да інфармацыйнай вайны супраць Крамля і Лукашэнкі? Як могуць удзельнічаць у ёй падчас рэпрэсій выкладчыкі з Беларусі і ці ёсць для іх нейкі план у Офіса Святланы Ціханоўскай

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.