Вы тут

Спяваў хіты і прапанаваў набыць ласось: Саладуха выступіў на Камароўскім рынку

TUT.by

Аляксандр Саладуха выступіў на Камароўскім рынку ў Мінску. Спявак выканаў некалькі сваіх хітоў ды прапанаваў набыць ласось.

Па інфармацыі TUT.by, даць міні-канцэрт артыста запрасіла адна з рыбных гандлёвых кропак. Гэта, вядома, не стадыён "Дынама", але нават тут зорка беларускай эстрады здолеў сабраць натоўп. Як можна разгледзіць на фотаздымку, паслухаць і пазней сфатаграфавацца са спеваком прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. 

TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.