Спявак Віктар Каліна асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі

Суд Першамайскага раёна Мінску асудзіў спявака Віктара Каліну на 5,5 гадоў пазбаўлення волі. Яго жонка Святлана атрымала 4,5 гады.  Суд прызнаў іх вінаватымі па ўсіх артыкулах абвінавачвання.

Нагадаем, што Віктар і Святлана Каліна абвінавачваюцца ў махлярстве ў буйным памеры. Па версіі следства, яны прадалі ў Расіі свой аўтамабіль «Мерседэс-Бенц», а пасля заявілі аб яго ўгоне ды атрымалі страхавую кампенсацыю ў памеры 34 тысячы долараў.

Каліны кажуць, што невінаватыя, а сталі ахвярамі правакацыі. Акрамя таго, Віктар Каліна абвінавачваўся ў «заведама лжывых даносе і паказанні».

Суд абавязаў Калінаў кампенсаваць страты дзяржаве (каля 27 мільёнаў рублёў) і страхавой кампаніі (71 мільён рублёў). У іх могуць канфіскаваць маёмасць.
Прысуд можа быць абскарджаны ў 10-дзённы тэрмін.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі