Спявак Руслан Аляхно адкрывае рэстаран “Стары горад”

Спявак Руслан Аляхно адкрывае рэстаран “Стары горад”. Пра гэта паведаміла газета “Московский комсомолец».
Да гэтага кроку пераможцу “Народнага артыста” падштурхнуў падарунак ад прыхільнікаў яго таленту ў горадзе Баранавічы. Яны прэзентавалі Аляхно памяшканне пад кавярню. Паводле словаў спевака, дызайнам рэстарана займаецца яго брат Юрый.

А сам Руслан Аляхно зараз разглядае вакансіі некалькіх італьянскіх кухараў, якіх ён хацеў бы запрасіць на нейкі час у Беларусь, каб яны навучылі мясцовых кулінараў сакрэтам італьянскай кухні.

Рэстаран адкрыецца ўжо ў бліжэйшы час канцэртам з удзелам Аляксея Гомана, Аляксея Чумакова, Аляксандра Панаётава і іншых “народнікаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі