Вы тут

Справу палітвязня Мікалая Дзядка накіравалі ў пракуратуру, далей — суд

Мікалай Дзядок / З архіву Еўрарадыё

Крымінальную справу палітвязня Мікалая Дзядка накіравалі ў пракуратуру, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса (гэта ўжо канчатковае абвінавачванне): "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК), "Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" (арт. 361 КК), "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (арт. 295 КК). Пракуратура перадасць справу ў суд.

У МУС паведамілі пра затрыманне 32-гадовага анархіста Дзядка 12 лістапада 2020 года. Супрацоўнікі ГУБАЗіК схапілі яго на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. На відэа бачна, што пры затрыманні Дзядок быў збіты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.