Справу Карманава і "Мілкавіты" перадалі ў Эканамічны суд Мінска

Справу Карманава і "Мілкавіты" перадалі ў Эканамічны суд Мінска

Пазоў прадпрыемства "Мілкавіта" да журналіста Associated Press (AP) Юрася Карманава перададзены ў Эканамічны суд Мінска. Такое рашэнне прыняла суддзя Маскоўскага суда сталіцы Алена Рудніцкая. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Першае пасяджэнне адбылося 5 кастрычніка. Прадпрыемства лічыць, што матэрыял Карманава, апублікаваны 25 красавіка, прычыніў шкоду дзелавой рэпутацыі кампаніі. "Мілкавіта" патрабуе абвергнуць звесткі не толькі на сайце Associated Press, але і на шэрагу іншых сайтаў.

У журналісцкім расследаванні распавядалася пра фермера, які арганізаваў ферму каля знакаў "Стоп! Радыяцыя" і здае малако заводу "Мілкавіта" ў Хойніках. Па сцверджанні Карманава, тэсты паказалі, што колькасьць стронцыю ў малацэ перавышае норму ў 10 разоў.

Абаронай Карманава ў судзе займаецца адвакат Сяргей Зікрацкі. Менавіта ён хадайнічаў, каб разглядам справы займаўся эканамічны суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі