Справа Вячаслава Касінерава паступіла ў суд

Справа Вячаслава Касінерава паступіла ў суд

Справа актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава 5 красавіка паступіла ў Маскоўскі суд Мінска, але дата судовага працэсу яшчэ не прызначаная.

У каментары Радыё "Свабода" сяброўка затрыманага анархіста Марына Насенка патлумачыла: "У іх ёсць 14 дзён, каб азнаёміцца, і яшчэ 14 дзён, каб прызначыць дату суда". 

Вядома, што разглядаць справу Вячаслава Касінерава будзе суддзя Аляксандр Петраш.

11 красавіка Касінерава наведаў адвакат. Па яго словах, лісты да анархіста даходзяць кепска. У камеры Касінерава знаходзяцца пяць чалавек, хаця там усяго толькі чатыры месцы. 

Касінерава  вінавацяць у хуліганстве. Нагодай стаў перформанс, які ён зладзіў 12 сакавіка. Малады чалавек накінуў пятлю на скульптуру гарадавога каля будынку Міністэрства ўнутраных спраў. Так ён пратэставаў супраць міліцэйскага бясчынства і пераследу сваіх сяброў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. 

Дзевяць беларускіх праваабарончых арганізацый у сумеснай заяве назвалі Вячаслава Касінерава палітычным вязнем. Яны патрабуюць, каб беларускія ўлады спынілі крымінальны пераслед і неадкладна вызвалілі актывіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі