"Як у шпіёнскім баевіку": допыт галоўнага сведкі па "справе медыкаў"

Уладзімір Краўчонак ў зале суда. Анастасія Бойка/Еўрарадыё​
Уладзімір Краўчонак ў зале суда. Анастасія Бойка/Еўрарадыё​

18 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе працягнецца разгляд карупцыйнай "справы медыкаў". Сярод абвінавачаных —  былы галоўны ўрач 12-й стаматалагічнай паліклінікі Мінска Уладзімір Краўчонак і былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Іх абвінавачваюць у тым, што на працягу некалькіх гадоў яны бралі хабары ад кіраўнікоў фірм, якія займаюцца пастаўкамі медабсталявання.

Так, былога намміністра Ласіцкага абавязваюць па ч. 3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Былога галоўнага ўрача Краўчонка абвінавачваюць па 2 і 3 частках арт. 430 (атрыманне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) КК.

Паводле абвінавачання, фігуранты справы на працягу некалькіх гадоў бралі хабары. Сумы вар'іраваліся ад 300 рублёў да €15000. Ласіцкі прызнаўся, што ён траціў гэтыя грошы на лячэнне некроза галоўкі сустава і аплаты вучобы сына ў БДМУ. Краўчонак жа адпачываў з жонкай у санаторыі і за мяжой і таксама аплачваў навучанне дачкі ў медуніверсітэце.

На папярэднім пасяджэнні Уладзімір Краўчонак заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве. Ён прызнаў віну, пагасіў урон дзяржаве і супрацоўнічаў са следствам. Краўчонак правёў у СІЗА 4 месяцы, а з кастрычніка 2018 года пераведзены пад дамашні арышт. У абвінавачванні Ігара Ласіцкага фігуруе эпізод перадачы хабару ў $2000. ад Краўчонка, нібыта за дапамогу ў рэгуляванні пытання, звязанага з клінічнымі выпрабаваннямі новых зубных імплантатаў.

Сёння плануецца, што будзе дапытаны асноўны сведка па справе Краўчонка — Уладзімір Ладуцька, які даў абвінавачанаму 15000 долараў за паспяховы зыход тэндара па закупцы яго фірмай "Геол М" тамографа для паліклінікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі