Справа “дробных хуліганаў”: чарговая перагрупоўка сілаў

18 снежня Брэсцкі абласны суд пастанавіў перанесці разгляд скаргі Рамана Кісляка на 8 студзеня дзеля таго, каб вывучыць новыя моманты ў заяве і запрасіць для тлумачэнняў чыноўнікаў гарвыканкама. Раман Кісляк аспрэчвае адмоўнае рашэнне суда першай інстанцыі, які палічыў законнай забарону Брэсцкім гарвыканкамам Маршу “дробных хуліганаў” летам бягучага года, у частцы спагнання судовых выдаткаў і судовай пошліны. Рашэнне суда па сутнасці справы будзе абскарджана потым, кажа юрыст Кісляк.  

Разам з Раманам Кісляком аспрэчвалі забарону Маршу яшчэ 18 чалавек, у асноўным апазіцыянераў, якія ў свой час траплялі за краты за стандартнае “дробнае хуліганства” - нецэнзурную лаянку, бойкі і нават "спраўленне патрэбаў у прылюдным месцы".

Спадар Кісляк расцэньвае такое рашэнне суда як пэўны станоўчы сігнал. Аргументуе даволі высокай колькасцю станоўчых рашэнняў па грамадскіх справах абласнога суда - да 17%. Хіба яны не хочуць напрыканцы года псаваць сабе статыстыку, кажа заяўнік.

Разам з тым, фраза старшынькі судовай калегіі Сімчук “Гэта ж было так даўно – 30 ліпеня” сведчыць хутчэй пра жаданне "замурыжыць" справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі