Спіс культурнай спадчыны ЮНЭСКА папоўніўся трыма помнікамі

У спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА у нядзелю былі дададзеныя яшчэ тры гістарычныя помнікі, перадае агенцтва AFP. У рэестр занеслі глінабітныя дамы ў Кітаі, былое сховішча рабоў-уцекачоў на востраве Маўрыкій і помнікі Набацейскага царства ў Саудаўскай Аравіі, якія захаваліся дагэтуль.

Глінабітныя дамы размешчаны ў правінцыі Фуцзянь на паўднёвым усходзе Кітая. Сорак шэсць дамоў былі пабудаваныя з XI па XX стагоддзе, і дазвалялі цэлым кланам жыць разам і ў выпадку неабходнасці абараняцца ад ворагаў. Гэтыя дамы ўяўляюць сабой шматпавярховыя будынкі, звонку ўмацаваныя глінабітнай канструкцыяй, а ўсярэдзіне пабудаваныя з дрэва.

Занесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны таксама ландшафт на востраве Маўрыкій - гара і пячора, якія ў XVIII і напачатку XIX стагоддзяў рабы, якія ўцяклі ад сваіх гаспадароў, выкарыстоўвалі ў якасці сховішча.

Аль-хіджр, самы вялікі помнік Набацейскага царства, які дагэтуль захаваўся, стаў першым аб'ектам у Саудаўскай Аравіі, занесеным у спіс ЮНЭСКА. Усяго ў гэтым спісе 851 помнік, 36 з іх знаходзяцца ў Кітаі.

Фота: www.metr-travel.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі