Спекулянты прапаноўваюць білеты на БАТЭ-“Рэал” у любы сектар

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі і падатковай інспекцыі затрымалі двух студэнтаў аднаго са сталічных універсітэтаў, якія прадавалі квіткі на футбольны матч паміж барысаўскім БАТЭ і мадрыдскім "Рэалам", паведамляе “Інтэрфакс”. Спекулянты размясцілі ў інтэрнэце аб'яву ў той жа дзень, калі білеты паступілі ў касы стадыёнаў. Яны прапаноўвалі месцы ў любы сектар і на любы рад. Аператыўнікі зарэзервавалі 8 білетаў.

“Здзелка” адбылася прама на ўніверсітэцкім ганку. Білеты намінальным коштам у 20 тысяч студэнты прадавалі за 50 тысяч. Пры сабе затрыманыя мелі яшчэ 65 білетаў. У адносінах да спекулянтаў складзены адміністрацыйны пратакол. Ім пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі