Вы тут

Спецыялісты заявілі, што мост у Печах дэфармаваўся "з-за анамальнай спёкі"

Той самы мост / mlyn.by

Спецыялісты заявілі, што мост (пуцеправод) у Печах у Барысаўскім раёне дэфармаваўся "з-за анамальнай спёкі". На мінулым тыдні там паднялася пліта прымыкання маставога пераезду з дарогай, утварылася расколіна. Рух спынілі. Намеснік дырэктара Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута Міхаіл Берасцевіч кажа ў каментары БЕЛТА, што да канца тыдня будзе гатовае тэхнічнае заключэнне па аб'екце і тады ўжо стануць вядомы тэрміны правядзення рамонту.

З-за закрыцця моста (пуцеправода) арганізаваны часовы аб'езд.

Нядаўна стала вядома аб тым, што перакрылі рух па адзіным мосце праз Дзвіну ў Наваполацку. Прычынай таксама стаў стан канструкцыі: спецыялісты высветлілі, што мост можа абрынуцца. Сёлета былі і некалькі выпадкаў, калі абрынуліся невялікія масты. На шчасце, ахвяр не было.

Карта аб'езду / mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.