Вы тут

Спарыша асудзілі на 15 сутак пасля затрымання на судзе над Паліенкам

Затрыманне Сяргея Спарыша / spring96.org

На 15 сутак арышту асуджаны актывіст аргкамітэта “Народнай Грамады” Сяргей Спарыш. Пра гэта ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку напісаў кіраўнік "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч

Актывіста затрымалі падчас суда над анархістам Змітром Паліенкам. Асудзілі яго за супраціў пры затрыманні. У судовым рашэнні было напісана, што ён махаў рукамі. 

Паведамляецца, што суд над Спарышом прайшоў яшчэ ў пятніцу, 18 кастрычніка — у той жа дзень, калі яго затрымалі. 

Некалькі дзён сваякі і паплечнікі атывіста спрабавалі даведацца пра яго лёс у РУУС, ЦІП і пракуратуры. Аднак пра арышт ім стала вядома толькі 21 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.