У судзе Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены

У судзе Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены

Анархіст Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены ў зале суда, калі даведаўся, што паседжанне будзе весціся ў закрытым рэжыме. Паседжанне па справе Паліенкі адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё з месца падзей, Паліенку адразу вывелі з залы, але актывісты, якія прыйшлі яго падтрымаць, адмаўляюцца пакідаць памяшканне. Нягледзячы на інцыдэнт, суд працягваецца ў суседняй зале. Актывісты спрабуюць безвынікова спрабуюць патрапіць у залу і выкрыкваюць словы падтрымкі Паліенку.

 "Суд над Дзмітрыем Паліенкам працягвае скрупулёзна задакументавааную гісторыю яго пераследу ўладамі за яго грамадскую дзейнасць. Беларускія ўлады павінны зняць з яго ўсе абвінавачанні, звязаныя з мірным ажыццяўленнем яго права на свабоду выказвання меркаванняў, а таксама адкрыць працэс над ім для грамадскасці і СМІ", — заявіла Айша Джанг, старэйшы кiраўнiк кампаній Amnesty International па Беларусі.

У судзе Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены

Раней Паліенка ўжо быў асуджаны на два гады калоніі за "прымяненне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады" і вызвалены год таму. Але 20 сакавіка 2019 года ён бў зноў арыштаваны па падазрэнні ў "злосным хуліганстве" — нібыта распыліў пярцовы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу. Сам абвінавачаны сцвярджае, што зрабіў гэта ў межах самаабароны. 

Пасля гэтага яму была прад'яўлена яшчэ тры крымінальныя абвінавачванні: "у абразе прадстаўніка ўлады", "у распальванні расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варажды" і ў "апаганьванні будынкаў і нанясенні шкоды маёмасці". Гэтыя абвінавачванні звязаныя з графіці, якія нібыта Паліенка намаляваў. Amnesty International мяркуе, што ўлады пераследуюць Паліенку за яго актывістскую дзейнасць.

У судзе Зміцер Паліенка паспрабаваў ускрыць вены
Актывісты спрабуюць патрапіць у залу суда / Eўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі