Вы тут

Спадарожнікі NASA знялі пажары ў Чарнобыльскай зоне на мяжы Беларусі і Украіны

Карта пажараў / earthobservatory.nasa.gov

Спадарожнікі NASA знялі пажары ў Чарнобыльскай зоне на мяжы Беларусі і Украіны. Здымкі былі зроблены днямі, на якіх відаць маштаб стыхіі. Ратавальнікі змагаюцца з пажарамі ад 4 красавіка. Распаўсюду агню спрыяе сухое надвор'е. Украінскія СМІ паведамляюць, што ў пятніцу паветра, забруджанае пажарамі ў Чарнобыльскай зоне, трапіла ў Кіеў. Аднак канцэнтрацыя радыёактыўнага цэзія-137 у ім ніжэйшая за норму ў сто разоў.

earthobservatory.nasa.gov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.