Спачатку ад COVID-19, потым ад грыпу — як прышчапляцца гэтай восенню

Цалкам ад COVID-19 вакцынаваныя менш за 15% грамадзян краіны​ / БЕЛТА
Цалкам ад COVID-19 вакцынаваныя менш за 15% грамадзян краіны​ / БЕЛТА

Як праводзіць прышчэпачную кампанію супраць грыпу ў гэтым годзе, абмеркавалі ў Міністэрстве аховы здароўя. Складанасць сітуацыі ў тым, што адначасова ў Беларусі працягваецца прышчэпачная кампанія супраць COVID-19.

Рэкамендацыі фармулявалі з улікам пазіцыі СААЗ. Калі чалавеку патрэбныя абедзве прышчэпкі, то медыкі рэкамендуюць спачатку вакцынавацца ад CОVID-19, а прышчэпку супраць грыпу рабіць не раней чым праз два тыдні пасля завяршэння поўнага курсу вакцынацыі супраць каранавіруса.

Па жаданні пацыента "магчыма сумеснае прымяненне вакцыны ад COVID-19 і вакцыны ад грыпу — за выключэннем жывых вакцын", распавялі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Але ў гэтым выпадку сваё жаданне трэба будзе аформіць пісьмова — падпісаць згоду.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама нагадалі, што на пачатак верасня першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 17,6% жыхароў Беларусі. Цалкам вакцынаваныя 14,6%. Раней чыноўнікі казалі, што да канца года ў Беларусі плануецца прышчапіць каля 60% насельніцтва краіны. Для грамадзян Беларусі ў цяперашні час па-ранейшаму даступныя толькі дзве вакцыны: расійскі "Спадарожнік V" і кітайскі прэпарат Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі