Сокалаў-Воюш: чалавек заможны, упэўнены ў сабе і заўтрашнім дні — мая ідэя

Сокалаў-Воюш: чалавек заможны, упэўнены ў сабе і заўтрашнім дні — мая ідэя

13 траўня ў эфіры Еўрарадыё — бард Сяржук Сокалаў-Воюш.

Словы пра тое, што беларуская нацыя “падзеленая”, не адпавядаюць рэчаіснасці. Мы розныя — і гэта добра, так і павінна быць. З адной умовай: калі ёсць сярод нас “чырвона-зялёныя”, то мы павінны ўспрымаць іх спакойна. Як і яны павінны гэтак жа ціха і спакойна ўспрымаць нас — “бел-чырвона-белых”, перакананы Сокалаў-Воюш.

Пра тое, чаму чалавек павінен быць самай галоўнай каштоўнасцю і як гэтага дамагчыся, ці можам мы дзейнічаць па прынцыпе “спачатку перамога, а беларуская мова — пасля” і якое значэнне мае для беларуса “хутар”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Сокалавым-Воюшам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

 

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі