Societe General гатовы дапамагчы ў фінансаванні беларускага экспарту

Societe General гатовы аказваць падтрымку ў фінансаванні беларускага экспарту. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар французскай банкаўскай групы Societe General (SG) Філіп Сітэрн пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Паводле Яго слоў, у Беларусь прыедзе група экспертаў SG для вызначэння спосабаў падтрымкі ў сферы экспартнага і праектнага фінансавання. Сітэрн адзначыў, што ў Беларусі Яны жадаюць зрабіць тое, што паспяхова зрабілі ў 42 краінах — пабудавалі ўніверсальныя сеткавыя банкі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі