Смяротнасць ад інсульту ў Беларусі за 10 гадоў скарацілася ўдвая

Ілюстрацыя: okeydoc.ru
Ілюстрацыя: okeydoc.ru

Смяротнасць ад інсульту ў Беларусі за 10 гадоў скарацілася ўдвая. Сёння яна складае сёння 12%, а 10 гадоў таму дасягала 25%. Па словах галоўнага пазаштатнага спецыяліста па неўралогіі Мінздароўя Сяргея Ліхачова, лятальнасць інсульту ў Беларусі апусцілася практычна да еўрапейскіх паказчыкаў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, ў 2016 годзе інсульт перанесла 32,5 тысячы грамадзян Беларусі. Траціна з іх знаходзілася на той момант у працаздольным узросце.

"Узросту, калі трэба біць трывогу, не існуе. І казаць пра тое, што ў 20 гадоў не трэба пра гэта думаць, а ў 25 трэба, гэта няправільна, — заўважае прадстаўнік Мінздароўя. — Я не кажу, што 20-гадовыя павінныя кожны дзень мераць ціск. Але перыядычна кантраляваць яго варта. А пасля 40 гадоў ціск трэба кантраляваць ўсім".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі