Вы тут

СМІ: Юрыя Баранчыка з “Рэгнума” ўсё ж могуць выдаць Беларусі

Фота: sputnik.by

Шэф-рэдактара аналітычнай рэдакцыі інфармацыйнага агенцтва Regnum, грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка могуць выдаць Мінску ў рамках пагаднення аб прававой дапамозе, якое дзейнічае паміж праваахоўнымі структурамі дзвюх краін.

Пра гэта агенцтву РИА Новости паведаміла крыніца ў праваахоўных органах Расіі.

Раней стала вядома, што Баранчыка адпусцілі, бо суд адмовіўся яго арыштоўваць. Галоўны рэдактар агенцтва Regnum паведаміў, Баранчык падаў хадайніцтва аб прадстаўленні палітычнага прытулку, аднак у Крамлі заявілі, што такіх запытаў не атрымлівалі.

“Нягледзячы на тое, што суд адмовіўся арыштоўваць Баранчыка, Рэспубліка Беларусь накіравала запыт на яго вышук і затрыманне паводле абвінавачання ў распальванні міжнацыянальнай варожасці. Між праваахоўнымі структурамі дзвюх краін існуе дамоўленасць, узгодненая на самых высокіх узроўнях, пра прававую дапамогу, якая прадугледжвае выдачу абвешчаных у вышук асоб. Па-сутнасці, на тэрыторыі Расіі чалавек, пра якога вы кажаце, знаходзіцца ў рамках адзінага прававога поля. Значыць, у рамках гэтай дамоўленасці ён павінен быць суправоджаны і перададзены Беларусі”, — цытуе сваю крыніцу агенцтва РИА Новости.

Паводле слоў крыніцы, не выключана, што працэдура экстрадыцыі можа пачацца ў бліжэйшы час. Гэтую інфармацыю пацвердзілі яшчэ некалькі крыніц у сілавых структурах.

Юры Баранчык быў затрыманы паліцыяй на запыт беларускага боку па справе аб распальванні варожасці, у межах якой летась былі арыштаваныя тры аўтары Regnum.

Апошняй на сёння публікацыяй Баранчыка на Regnum з’яўляецца артыкул пад загалоўкам “Групоўка Макея пачала кампанію застрашэння Лукашэнкі, дзе аўтар заяўляе, нібы міністр замежных справаў Беларусі гатовы заняць пасаду прэзідэнта, а “прапагандысты Макея прапануюць Лукашэнку пайсці шляхам Януковіча”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі