СМІ: У Мілане забіты падазраваны ў нападзе на кірмаш у Берліне

СМІ: У Мілане забіты падазраваны ў нападзе на кірмаш у Берліне

У Мілане забіты падазраваны ў нападзе на кірмаш у Берліне, інфармуе meduza.io. Падчас перастрэлкі мужчына крычаў "Алах акбар!", ён параніў аднаго з паліцэйскіх у плячо. Адбылося гэта ўначы 23 снежня каля чыгуначнай станцыі на плошчы 1 траўня пры спробе праверыць у маладога чалавека дакументы.

Тэракт у цэнтры Берліна адбыўся ўвечары 19 снежня. Грузавік заехаў на плошчу, на якой праходзіў калядны кірмаш. Пад яго коламі загінулі 12 чалавек, 48 былі шпіталізаваныя. Адказнасць узяла на сябе тэрарыстычная "Ісламская дзяржава". Падазраваным у здзяйсненні тэракту называўся 24-гадовы Аніс Амры, грамадзянін Туніса. Яго афіцыйна аб'явілі ў вышук. Адбіткі пальцаў тунісца супадаюць з адбіткамі забітага ў Мілане.

СМІ: У Мілане забіты падазраваны ў нападзе на кірмаш у Берліне
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі