СМІ: Пры аварыі на Крычаўскім цэментным заводзе апякліся людзі

СМІ: Пры аварыі на Крычаўскім цэментным заводзе апякліся людзі

На Крычаўскім цэментным заводзе здарылася аварыя, паведамляе Радыё "Свабода" са словаў рабочых. Падчас прафілактычных работ з вышыні абрынуўся вялікі аб’ём гарачай цэментнай масы. Пры гэтым пяць чалавек апякліся.

Рабочыя кажуць, што аварыя здарылася ў ноч з 15 на 16 сакавіка. Абсталяванне чысцілі ад наліплай гарачай сыравіны на вышыні 60 м. Тэмпэратура масы дасягала 700 градусаў. Па словах рабочых, не вытрымалі люкі, і гэты матэрыял пасыпаўся на зямлю, разбураючы ўсё на сваім шляху.

Людзі, якія праводзілі прафілактыку, апякліся, але ўсе засталіся жывыя. Па словах рабочых, уначы на заводзе не было фельчара, таму хуткую дапамогу выклікалі з райцэнтру, які знаходзіцца ад завода за дзясятак кіламетраў.

Паведамляецца, што апёкі атрымалі пяць чалавек, два з іх — дагэтуль у лякарні.

У адміністрацыі завода, аднак, адмаўляюць, што такое здарэнне было. У лякарні журналістам таксама адмовіліся даваць інфармацыю, ці паступалі людзі з цэментнага завода. Гэта могуць паведаміць толькі сваякам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі