СМІ назвалі яшчэ аднаго затрыманага па справе аб дзедаўшчыне ў Печах

СМІ назвалі яшчэ аднаго затрыманага па справе аб дзедаўшчыне ў Печах

Яшчэ адзін з сямі сяржантаў, затрыманых па справе аб дзедаўшчыне ў Печах, — гэта Канстанцін Драздоў. Яго імя са спасылкай на свае крыніцы называе TUT.BY.

Канстанціну Драздову 21 год. Хлопец нарадзіўся ў Чавускім раёне, пасля 9-га класа паступіў у Магілёў і вучыўся на харэографа. Працаваў дыджэем. Па словах яго родных, Канстанціна прызвалі ў войска ў траўні 2016 года.

"У войску праблем не было, каб ён кагосьці ўдарыў ці біў, упершыню чую, — кажа сваяк Драздова, з якім паразмаўлялі журналісты партала. — Ён у нас вельмі добры, ніколі не біўся. Мы вельмі перажываем і ўпэўненая, што ён невінаваты, паказанні супраць яго — гэта ўсё няпраўда, ён спакойны і не мог кагосьці біць".

 

СМІ назвалі яшчэ аднаго затрыманага па справе аб дзедаўшчыне ў Печах
Канстанцін Драздоў. Фота з "ВКонтакте".

Драздоў стаў адным з пяці сяржантаў, затрыманых Следчым камітэтам 13 і 14 кастрычніка па падазрэнні ва ўжыванні фізічнага гвалту ў дачыненні да падначаленых курсантаў і сістэматычным атрыманні ад іх цыгарэт і прадуктаў харчавання. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч.2 арт. 455 Крымінальнага кодэкса — "Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады".

Калі віна сяржантаў будзе даказаная, ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама сталі вядомыя імёны яшчэ траіх вайскоўцаў, адхіленых і звольненых з Узброеных сілаў. Гэта начальнік медычнай службы, падпалкоўнік Вадзім Салагуб, начальнік штаба — першы намеснік начальніка 3-й школы Руслан Вафін і старшыня медроты Сяргей Буткевіч.

Двое сяржантаў і прапаршчык, якіх затрымалі па "справе Коржыча" першымі

Затрыманы Павел Сукавенка — камандзір 3-й роты, у якой служыў Аляксандр Коржыч

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі