СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"
![СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/151102104214_debris_a321_624x351_afp_nocredit.jpg.webp?itok=R8hll7HZ)
Экіпаж расійскага пасажырскага самалёта А321, які 31 кастрычніка, пацярпеў катастрофу ў Егіпце, да моманту знікнення лайнера з радараў вёў звычайныя перамовы, сітуацыя была штатнай. Пра гэта паведамляе "Интерфакс", які спасылаецца на інфармаваную крыніцу ў Каіры. Пілоты нічога не ведалі пра нейкія непаладкі на борце.
Аднак паведамляецца, што перад момантам знікнення самалёта з экранаў радараў на запісе чутныя нехарактэрныя для штатнага палёту гукі. У той жа час пілоты не падавалі сігнала бедства. Крыніца мяркуе, што пазаштатная сітуацыя стварылася раптоўна і стала нечаканасцю для экіпажу.
Нагадаем, самалёт А321 выконваў рэйс Шарм-эль-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Сярод 224 загінулых ёсць і трое беларусаў.
Амерыканскае разведвальна-аналітычнае агенцтва Stratfor лічыць, што найбольш верагоднай прычынай катастрофы расійскага самалёта стаў падрыў на яго борце выбуховага прыстасавання.
Фота: AFP і МНС Расіі
![СМІ: на запісе перамоваў экіпажа А321 чутныя "нехарактэрныя гукі"](/sites/default/files/paragraphs/image/yashik700.jpg)