Вы тут

СМІ: Малдова можа застацца без расійскага газу — у краіне ўведзены рэжым НС

Раней парламент Малдовы прагаласаваў за ўвядзенне рэжыму надзвычайнага здарэння праз дэфіцыт газу / ТАСС​

Кішынёву на двухдзённых перамовах у Маскве не ўдалося ўзгадніць умовы новага доўгатэрміновага кантракту на пастаўку газу. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на крыніцу, блізкую да перамоваў.

Расейскі бок на перамовах прапанаваў "справядлівую рынкавую цану з прадастаўленнем дадатковай 25% зніжкі". Адзінай умовай атрымання зніжкі ў Маскве назвалі вяртанне на працягу трох гадоў доўгу Кішынёва за пастаўлены газ у памеры 700 мільёнаў долараў. Аднак дэлегацыя Малдовы, спасылаючыся на адсутнасць грошай, настойвала на зніжэнні кошту ў два разы ад рынкавага, паведаміла крыніца.

У выніку перамовы не завяршыліся падпісаннем кантракту, і ёсць высокія рызыкі поўнага спынення паставак расійскага газу ў Малдову пасля 1 лістапада.

Кантракт паміж Расіяй і Малдовай на пастаўку газу быў заключаны ў 2006 годзе і затым неаднаразова падаўжаўся. Чарговы тэрмін яго дзеяння скончыўся 30 верасня. Малдова імпартуе газ па цане 790 долараў за тысячу кубаметраў, пры гэтым у верасні цана на газ для краіны складала 550 долараў за тысячу кубаметраў.

Раней парламент Малдовы прагаласаваў за ўвядзенне на 30 сутак рэжыму надзвычайнага становішча праз дэфіцыту газу. Рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць з 22 кастрычніка па 20 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.