СМІ: “Крумкачы” збіраюцца звярнуцца па дзяржпадтрымку

СМІ: “Крумкачы” збіраюцца звярнуцца па дзяржпадтрымку

“Крумкачы” збіраюцца звярнуцца па дзяржаўную падтрымку, піша “Прессбол”. Як вядома, прыватны футбольны клуб з Мінска мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы, пашыраюцца чуткі пра яго магчымую ліквідацыю. “Крумкачы” скончылі чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе на 13-м месцы і захавалі месца ў эліце. Аднак праблемы з даўгамі, верагодна, так і не вырашаныя. Летась у інтэрнэце нават збіраліся грошы на дзейнасць, пасля абвяшчалася, што вось-вось з’явіцца спонсар, але гэтага не адбылося.

Паводле звестак “Прессбола”, кіраўніцтва “Крумкачоў” збіраецца звярнуцца ў “даволі высокія” кабінеты ўлады. “Што ж, калі ўсё выгарыць і дапамога зверху дасць камандзе другое жыццё, мы за яе толькі парадуемся, — адзначае выданне. — Але гэта толькі ў чарговы раз канстатуе відавочны і сумны факт: у прыватнага клуба ў беларускім футболе будучыні няма”.

ФК “Крумкачы” былі заснаваныя ў 2011 годзе. Яны імкліва прайшлі шлях ад аматарскага клуба да прафесійнага. Ён існуе афіцыйна з 2014 года. У канцы 2015-га было заваявана права гуляць у эліце беларускага футбола. У 2016 годзе каманда заняла ў вышэйшай лізе 11-е месца. У 2015-2016 гадах галоўным трэнерам быў Алег Дулуб, які цяпер працуе з БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі