Вы тут

СМІ і інтэрнэт-рэсурсы будуць абавязаныя пазначаць крыніцу прагнозу надвор'я

За апублікаваны непраўдзівы прагноз надвор'я нехта адкажа / Reuters

У Беларусі СМІ і інтэрнэт-рэсурсы будуць абавязаныя пазначаць крыніцу, адкуль яны ўзялі прагноз надвор'я. У Палаце прадстаўнікоў кажуць, што змены ў заканадаўстве патрэбны, каб за несапраўдны прагноз нехта нёс юрыдычную адказнасць, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Мікалай Васількоў распавёў, што новаўвядзенне прадугледжана папраўкамі ў закон аб гідраметэаралагічнай дзейнасці. Законапраект разледзяць у першым чытанні на веснавой сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваў прэтэнзіі да дакладнасці прагнозаў беларускіх сіноптыкаў. Цяпер жа гаворка ідзе пра дакладнасць перадачы прагнозаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.