СМІ: еўраперавозчыкам дазволяць заязджаць у Беларусь толькі на 50 км

СМІ: еўраперавозчыкам дазволяць заязджаць у Беларусь толькі на 50 км

Расія і Беларусь "сіметрычна" адказалі на санкцыі ў сферы лагістыкі. Па звестках польскага профільнага выдання logistyka.rp.pl, еўрапейскім перавозчыкам будзе забаронена ўязджаць у Беларусь далей, чым на 50 км.

Мяркуецца, што еўрапейцы будуць пакідаць тавары ў лагістычных цэнтрах, а далей іх будуць везці беларускія і расійскія кампаніі. Пазней гэтая інфармацыя была пацверджаная афіцыйна.

Раней ЕС у рамках пятага пакета санкцый забараніў беларускім і расійскім кампаніям перавозку грузаў па тэрыторыі Еўрасаюза. Да 16 красавіка ўсе беларускія і расійскія фуры мусяць пакінуць тэрыторыю ЕС.

Пад забарону трапілі толькі кампаніі, зарэгістраваныя ў Беларусі і Расіі. Перавозчыкі, зарэгістраваныя ў іншых краінах, па-ранейшаму змогуць працаваць. Таксама забарона не датычыць фур з лекамі, гуманітарнай дапамогай і некаторымі іншымі катэгорыямі тавараў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі