СМІ: ад каранавіруса памерлі былыя следчы і супрацоўнік Нацбанка

Reuters
Reuters

Ад пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам, 4 красавіка ў мінскай інфекцыйнай бальніцы памёр 69-гадовы былы супрацоўнік Нацыянальнага банка Юрый Восіпаў. Пра гэта паведамляе са спасылкай на сваякоў памерлага беларуская служба Радыё "Свабода".

Па словах дачкі мужчыны, спачатку яго шпіталізавалі ў 10-ю бальніцу, затым перавялі ў інфекцыйную. А напярэдадні лекары канстатавалі яго смерць. Сама Ганна Восіпава разам з маці таксама знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы з пнеўманіяй. Яны падпісалі згоду на эксперыментальнае лячэнне.

Газета "Наша Ніва" 5 красавіка паведамляе, што ў Віцебску 3 красавіка памёр ад COVID-19 былы следчы па найважнейшых справах Віцебскай абласной пракуратуры Анатоль Высоцкі. Мужчыне было 58 гадоў, бальнічны ён адкрыў толькі 30 сакавіка, а да гэтага тры дні хадзіў з тэмпературай 38. Пра гэта выданню распавяла жонка памерлага.

Па афіцыйных даных Міністэрства аховы здароўя на сярэдзіну дня 4 красавіка, у Беларусі памерла 5 чалавек, у якіх была дыягнаставана каранавірусная інфекцыя. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 дасягнула ўжо 440. Паправіўся 41 заражаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі