Вы тут

Смаргонскія памежнікі стралялі ў парушальніка на мяжы з Літвой

Ілюстратыўнае фота gki.gov.by

Смаргонскія памежнікі стралялі ў парушальніка, які прабаваў уцячы. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, інцыдэнт здарыўся ўвечары 27 красавіка ў памежнай зоне ля беларуска-літоўскай мяжы. Невядомы мужчына не падпарадкаваўся законным патрабаванням памежнікаў і паспрабаваў уцячы.

Пасля неаднаразовых папярэджанняў пра намер прымяніць зброю быў зроблены стрэл у паветра. Парушальніка гэта не спыніла, тады памежнікі адкрылі агонь па ім .

Мужчына 1988 года нараджэння атрымаў раненне, быў затрыманы і дастаўлены ў лякарню. Ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Па факце інцыдэнту праводзіцца разбіральніцтва.