“Смалявічы СТІ” пераходзяць у вышэйшую футбольную лігу

“Смалявічы СТІ” пераходзяць у вышэйшую футбольную лігу

Футбольная каманда з Мінскай вобласці “Смалявічы СТІ” заваявала права згуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. У апошнім туры чэмпіянату першай лігі клуб абыграў “Асіповічы” — 3:0 і заняў другое месца ў турнірнай табліцы.

“Смалявічы-СТІ” пачыналі ў 2009 годзе пад назвай “Вігвам” у чэмпіянаце Мінскай вобласці. Праз год, у 2010 годзе “Вігвам” заявіўся ў другую лігу чэмпіянату краіны і заняў 11-е месца з 18 каманд. З 2013 года выступаў у першай лізе ўжо як “Смалявічы-СТІ”. У мінулым сезоне каманда была толькі на 8-м месцы ў першай лізе, а цяпер прабілася ў вышэйшую лігу.

Раней пуцёўку ў “эліту” атрымаў сталічны “Прамень”, які распачаў сезон са штрафу ў -10 ачкоў за ўдзел у дамоўных матчах. Ужо вядома, што ў першую лігу вылятае наваполацкі “Нафтан”. “Славія” і “Іслач” пакуль змагаюцца за захаванне прапіскі ў найлепшым дывізіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі