Слуцкі: Кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 11 снежня

Чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне, хутчэй за ўсё, пройдзе ў Мінску 11 снежня. Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта расійскай Дзярждумы па справах СНД Леанід Слуцкі, перадае interfax.by. Раней агучвалася інфармацыя, быццам пасяджэнне адбудзецца 12 снежня.

Па словах Слуцкага, пра дату правядзення можна казаць з пэўнасцю на 90%. Яе абмяркоўвалі сёння на пасядэжнні думскага камітэта з удзелам прадстаўнікоў МЗС РФ.

Чарговы раўнд мінскіх перамоваў павінен прайсці пры ўдзеле пасла Расіі ва Украіне Міхаіла Зурабава, экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, прадстаўнікоў Данецкай і Луганскай абласцей і спецпасланніка АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

Слуцкі паведаміў, што на перамовах будзе абмяркоўвацца абмен ваеннапалоннымі і ўсталяванне рэжыму цішыні.

Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі