“Слуцк” выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе

“Слуцк” выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі па футболе

21 лістапада прайшлі матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе. “Слуцк” сёння гуляў другі матч гэтай стадыі турніру з “Гомелем” і стаў пераможцам — 2:0. У першым матчы случчане таксама перамаглі — 3:0 і па сукупнасці вынікаў дзвюх сустрэч сталі чвэрцьфіналістамі.

А першы матч 1/8 фіналу сёння гулялі мінскае “Дынама” і гродзенскі “Нёман”, якія скончылі сустрэчу нічыёй — 1:1.

Нагадаем, што раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі выйшлі “Мінск”, “Нафтан” і “Шахцёр”. Першыя матчы 1/8 фіналу згулялі БАТЭ і “Граніт” (5:0), “Белшына” і “Іслач” (3:0), “Смаргонь” — “Тарпеда-БелАЗ” (0:5).

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі