Слонімцы хочуць мець вуліцу імя Лукашэнкі

На Слонімшчыне прайшла незвычайная акцыя. Людзі сабралі сотні подпісаў за наданне адной з вуліц імя Лукашэнкі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Зміцер Цімашэвіч: “Жыхары горада Слоніма і вёскі Петралевічы звярнуліся да кіраўніка дзяржавы з просьбай перайменаваць вуліцу Петралевіцкую ў вуліцу Лукашэнкі.

У звароце, пад якім ужо сабрана каля 200 подпісаў, гэта абгрунтоўваецца тым, што,
“яна з'яўляецца мастом паміж горадам і вёскай і будзе ўвасабляць сімвал звязуючага звяна”.

Па словах ініцыятара акцыі Віктара Марчыка, зварот ужо накіраваны ў Мінск Аляксандру Лукашэнку. Слонімцы таксама запрасілі яго да сябе ў госці
”.

На фота — вуліца Петралевіцкая (www.gs.by).