Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў працягнута яшчэ на месяц

Яшчэ на месяц працягнутаяе следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. На гэта даў санкцыю пракурор Мінскай вобласці. Тым часам Аўтуховіч за паўтары месяцы галадоўкі страціў ужо 25 кілаграмаў.
Нагадаем, ваўкавыскія прадпрымальнікі былі затрыманыя ў пачатку лютага сёлета. Ім было прад’яўленае абвінавачванне ў наўмысным знішчэнні або пашкоджанні маёмасці. Аднак, па словах адвакатаў і сваякоў затрыманых, следчыя дзеянні фактычна не вядуцца. На знак пратэсту 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч аб’явіў галадоўку, якая цягнецца дагэтуль.

Вось што распавёў пра стан здароўя Мікалая Аўтуховіча адвакат Павел Сапелка:

"Стабільна слабы, працягвае галадаць. З моманту затрымання страціў 25 кілаграмаў вагі... Ён проста стараецца паменей рухацца, каб менш траціць энергіі".

Сапелка кажа, што Аўтуховіч не збіраецца спыняць галадоўку да выканання патрабаванняў: або хутчэйшы суд, або змяненне меры стрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі