Следства па “справе патрыётаў” не скончанае, расследаванне працягваецца

Следства па “справе патрыётаў” не скончанае, расследаванне працягваецца

Следства па “справе патрыётаў” (справе “Белага легіёна”) не скончанае, расследаванне працягваецца. Пра гэта “Нашай ніве” паведаміў начальнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Як вядома, 21 верасня заканчваўся тэрмін следства па гэтай гучнай справе. Яе маглі альбо закрыць, альбо працягнуць следства яшчэ на паўгода. Атрымліваецца, што быў абраны апошні варыянт. Фігуранты справы яшчэ не азнаёмленыя з пастановай аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання.

Агулам па справе праходзяць некалькі дзесяткаў чалавек. Іх затрымлівалі ў сакавіку 2017-га. Спачатку абвінавачвалі ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пасля — у “стварэнні ці ўдзеле ў незаконным узброеным фармаванні”. У канцы чэрвеня ўсіх затрыманых вызвалілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі