Следства па справе Насты Палажанкі можа завяршыцца ў сакавіку

Намеснік старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка не выключае, што ёй выставяць абвінавачанне ў арганізацыі "масавых беспарадкаў". Хоць і не ўяўляе, як гэта можна зрабіць без фальсіфікацыі доказаў.

"Расіяне нібыта збілі 15 чалавек, магчыма, і я таксама сваіх 15 "збітых" убачу. Або даведаюся, што "Макдональдсу" перашкодзіла нешта зарабіць. Гэта я нібыта жартую, але насамрэч у нашай краіне нічога нельга выключыць", — распавяла Наста Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі