Следчыя раскрылі забойства, якое адбылося пад Капылём пяць гадоў таму

Следчыя раскрылі забойства, якое адбылося пад Капылём пяць гадоў таму

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы пра забойства жанчыны ў Капыльскім раёне, якое адбылося пяць гадоў таму.

У чэрвені 2013-га "хуткая дапамога" атрымала паведамленне, што на возеры каля вёскі Грывень Капыльскага раёна атрымала траўму 32-гадовая жыхарка Слуцкага раёна. Жанчына была ў цяжкім стане. Медыкі спрабавалі рэанімаваць яе, аднак жанчына памерла.

Муж распавёў, што жонка паслізнулася на беразе возера, звалілася ў ваду і атрымала траўмы. Сведкі, якія адпачывалі разам з гэтай сям'ёй, пацвердзілі словы мужчыны. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу паводле артыкулу "прычыненне смерці па неасцярожнасці".

Праз нейкі час асноўныя сведкі з'ехалі за межы Беларусі, і папярэдняе расследаванне было прыпыненае.

Аднак на пачатку 2018 года следчыя атрымалі новую інфармацыю пра здарэнне і здолелі абвергнуць паказанні сведкаў, якія тыя давалі некалькі гадоў таму.

Следства выявіла, што муж з жонкай на беразе возера пасварыліся. Мужчына нанёс жанчыне не менш за сем удараў рукамі па галаве, ад чаго яна і звалілася ў ваду. Калі стан пацярпелай пагоршыўся, мужчына стаў рабіць ёй штучнае дыханне, а відавочцы выклікалі хуткую дапамогу. Пасля гэтага мужчына ўгаварыў прысутных знаёмых не казаць пра тое, як ён біў жонку. 

Следчыя выставілі 38-гадоваму мужчыну абвінавачаннне ў забойстве. Ён узяты пад варту. 

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

На сведкаў пачалі праверку за дачу імі заведама ілжывых паказанняў пры папярэднім следстве і неданясенні пра асабліва цяжкое злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі