Следчы ўскосна пацвердзіў, што следства па справе Аўтуховіча працягнутае

Следчы Віктар Клачко, які вядзе крымінальную справу ў адносінах да Мікалая Аўтуховіча, ускосна пацвердзіў Еўрарадыё, што следства працягнута. На які тэрмін — гаварыць не стаў. Нагадаем, Аўтуховіч з пачатку лютага знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавачваюць у падпале, а таксама падазраюць у захоўванні зброі. 84 дні прадпрымальнік галадае за кратамі, ён патрабуе, каб яго справу перадалі ў суд альбо вызвалілі яго, а таксама Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку.

Учора колькасць затрыманых па справе павялічылася. У Ваўкавыску затрымалі дырэктарку фірмы “Ніка-таксі 22222” Людмілу Парэмскую, а ў Мінску — былога "афганца" Канстанціна Ўланава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі