Следчы камітэт пачаў яшчэ адну крымінальную справу па нападзе ў Стоўбцах

Следчы камітэт пачаў яшчэ адну крымінальную справу па нападзе ў Стоўбцах

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу пра двайное забойства ў школе ў Стоўбцах. Акрамя таго, следчыя пачалі крымінальную справу за замах на забойства двух падлеткаў, якія знаходзяцца на лячэнні, ды іншых асобаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта

Здарэнне адбылося зранку 11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах. 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства, а таксама 17-гадовага вучня 11-га класа. Яны памерлі на месцы здарэння. Таксама дзесяцікласнік ударыў нажом двух аднакласнікаў, якіх шпіталізавалі. Хлопца неўзабаве затрымалі. 

Як паказаў медагляд, ён не быў ні п'яны, ні пад уздзеяннем наркотыкаў ці псіхатропаў.

Па справе прызначаны шэраг экспертызаў. У тым ліку вырашаецца пытанне аб прызначэнні комплекснай стацыянарнай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, каб высветліць псіхічны стан падлетка.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 13.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі