Следчы эксперымент у Курапатах ізноў перанесены

З-за ўмоў надвор'я перанесена правядзенне следчага эксперымента ў межах крымінальнай справы аб знішчэнні памятных крыжоў у Курапатах, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, у адносінах да двух маладзёнаў распачата крымінальная справа за знішчэнне крыжоў на месцы масавых расстрэлаў савецкімі ўладамі жыхароў Мінска і ваколіц. Вандалаў затрымалі прадстаўнікі апазіцыі 1 лістапада і перадалі міліцыянтам.

Пазней злачынцаў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Паведамляецца, што эксперымент адбудзецца тады, калі ўмовы надвор’я будуць такімі самымі як і 1 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі