Следчага пракуратуры Святлану Байкову пакінуць пад вартай яшчэ на 2 месяцы

Генеральны пракурор Беларусі падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай следчага ў найважнейшых справах Генпракуратуры Святланы Байковай яшчэ на два месяцы, паведамляе БелаПАН. Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў 24 лютага распачаў у дачыненні спадарыні Байковай крымінальныя справы паводле прыкметаў складу злачынстваў, якія падпадаюць пад артыкулы 399 і 426 Крымінальнага кодэксу. Тады ж падазраваную заключылі пад варту. Паколькі дастатковых доказаў выстаўленага вінавачання не было, 23 красавіка генеральны пракурор адмовіўся працягваць тэрмін утрымання пад вартай.

У чэрвені следства КДБ падало факты неабгрунтаванага затрымання, прыцягнення ў якасці абвінавачаных, змяшчэння пад варту, якія Святлана Байкова дапусціла ў 2006-2007 гадах. Таму яе пакінулі за кратамі. Папярэдняе следства ў яе справе мяркуюць скончыць да 24 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі