"Славія" на апошніх секундах вырвала нічыю ў матчы з "Рухам" — 3:3

"Славія" на апошніх секундах вырвала нічыю ў матчы з "Рухам" — 3:3

24 ліпеня стартаваў 19-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Брэсцкі "Рух" упусціў перамогу ў матчы з мазырскай "Славіяй" — 3:3. Госці прайгравалі 1:3, але на 87-й хвіліне забілі другі гол. Праз дзве хвіліны "Славія" засталася ў меншасці, аднак на пятай хвіліне, даданай да асноўнага часу з пенальці забіла трэці гол. Нічыя! Тэкставы анлайн і статыстыку можна пабачыць тут.

У іншым паядынку "Віцебск" перамог "Слуцк" — 2:0. Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю.

У першынстве лідыруюць "Шахцёр" і БАТЭ — па 34 ачкі, у "Нёмана" — 31 ачко, у "Віцебска" і "Энергетыка-БДУ" — па 29.

"Славія" на апошніх секундах вырвала нічыю ў матчы з "Рухам" — 3:3
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі