Вы тут

Славаміра Адамовіча аштрафавалі за тэкст пра забойства на нацыянальнай глебе

Славамір Адамовіч / Facebook

Беларускага паэта і пісьменніка Славаміра Адамовіча аштрафавалі за апублікаванае апавяданне. Эксперты, якія адгукнуліся да ліст пухавіцкай міліцыі, выявілі ў ім "прыкметы экстрэмізму". 3 чэрвеня суд Пухавіцкага раёна вынес прысуд — штраф у памеры 5 базавых (127,5 рубля), інфармуе novychas.by.

Апавяданне Адамовіча "Ніколі не пытайся, адкуль я" было апублікаванае ў літаратурным дадатку да недзяржаўнай газеты "Новы час" у канцы 2010 года.