Вы тут

Škoda адмовілася фінансаваць ЧС па хакеі 2021, калі ён пройдзе ў Мінску

Кампанія Škoda

Кампанія Škoda, генеральны партнёр чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, прыняла афіцыйнае рашэнне не спансіраваць чэмпіянат свету 2021, калі ён пройдзе ў Мінску. Пра гэта аўтавытворца паведаміў у сваім Twitter-акаўнце.

"На працягу 28 гадоў мы мелі гонар быць партнёрам чэмпіянату свету па хакеі. Але мы таксама паважаем і падтрымліваем правы чалавека", — гаворыцца ў заяве.

Раней з падобнай заявай аб адмове фінансаваць ЧС па хакеі ў Мінску выступіў брэнд NIVEA MAN.

Пытанне пра месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2021 года павінна быць вырашанае да канца студзеня. Раней месцам правядзення былі абраныя Мінск і Рыга.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.